Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
16:42 

Сонца нам дапаможа - яно любiць нас
Находила когда-то давно для реферата. В комментария было указано, что написано на трасянке, так что ярым филологам прошу успокоиться сразу=)

25 Прынцыпаў ПаганстваЯзычнiцтва

1. Любі людзей
любi жанчыну, калi ты мужчына; мужчыну, калi дзеўчына

2. Любі самога сябе

ня варта саромiцца сябе, гэтак сама як i спыняцца ўва ўласным разьвіцьцi

3. Спрабуй любіць усіх

але не перажывай, калі ў цябе гэтага не атрымаецца

4. Паважай сваіх бацькоў і продкаў
калі можаш - любі іх

5. Рабі заўсёды тое, чаго ты ў дадзены момант хочаш

праз гэта ты атрымаеш унутраную й вонкавую свабоду

6. Не парушай свабоду іншага

бо тым самым ты парушыш сваю

7. Калі нехта парушае тваю свабоду, або свабоду тваiх блiзкiх – папрасі яго прыпыніць гэта

калі ён не спыніцца - спынi яго сам

8. Не навязвай свайго меркаваньня іншым

ніколі не давай парадаў, калі ў цябе на iх не пытаюцца

9. Паважай правілы іншага, калі ты на яго тэрыторыі

або не наведвай яго ўвогуле

10. Калі хтосьцi навязвае свае правілы ў цябе дома, папрасі яго прыпыніць гэта

калі не дапаможа – спынi яго сам

11. Не забівай жывых істот

без жорсткай на то неабходнасьці

12. Будзь як мага прасьцейшым, натуральным

больш давярай падсьвядомым памкненьням, iнтуiцыi, iнстынктам; меньш аналізуй і разважай над свамімі імавернымі ці ўжо зьдзейсьненымi ўчынкамі

13. Не раздражняйся

будзь талерантым, спакойна адносься да недакладнасьцi Сьвету й iстот, што яго засяляюць

14. Адказвай за свае словы й учынкі

ведай сваю гicторыю, вучыся рабiць вывады зь яе

15. Выкарыстоўвай тэхнiчныя набыткі цывілізацыі як сякеру:

калі табе патрэбны дровы, ты бярэш яе і сячэш; адпаведна стаўся да іх

16. Адносься з удзячнасьцью да Зямлі

гэта ты ад яе залежыш, а не наадварот

17. Адносься да чалавека супрацьлегала ад цябе полу як да роўнага
але адрознага й зусiм непадобнага на цябе, у гэтым магiя

18. Не бяры чужога
гэтым ты парушыш яго й сваю свабоду

19. Не кажы няпраўды, без неабходнасьці
не забывайся, што гэта небясьпечна перш за ўсё для цябе, бо ёсьць самым хуткім шляхам да самападману

20. Ніколі не кажы няпраўды на іншага
праз гэта ты губляеш веру ў самога сябе

21. Не бойса сьмерці

усё роўна, ты памрэш толькi тады, калi жыць далей будзе ўжо не цiкава

22. Не смуткуй па мёртвых

яны ведаюць тое, чаго нiколi ня будуць ведаць жывыя; па-другое, ты вельмi хутка зь iмi стрэнешся

23. Лёс існуе

але забудзься на гэта і заўсёды жывi так, быццам ты пра тое ня ведаеш

24. Прызнавай існасьць магіі

калі табе ўдалося нешта зь яе дапамогай атрымаць

25. Заўсёды памятай, што існуе тры радасьці – каханьне, праца, сяброўства

радуйся, калі маеш хоць нешта адно з пералічанага

@темы: для размышления, не потерять

URL
Комментарии
2010-01-21 в 16:46 

Сова Марта
"Пел и мне когда - то ветер. Мать узнала. Запретила."
Чудесно) (утащила в цитатник)
Особенно восхитил пункт 21. Как верно)

2010-01-23 в 00:20 

elfMeta
Жизнь - это зеркало. И оно возвращает каждому его собственное изображение.
Замечательно! Спасибо.

   

белка-идеалистка

главная