Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
РегистрацияЗабыли пароль?

Поиск / Темы записей

Тема

Лента записей c темой "Мысли вслух"


01:28 

Тэатральныя вандроўкі. Магілёў, "Смага й голад". Частка 1

Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Ну дык вось спадарства.
Я паабяцаў сабе, што калі сёння мне раптоўна надарыцца "аўтамат" па экзамену, я ўвечары напішу пра падарожжы ў Магілёў і Гомель. "Аўтамат" паставілі, чаму я вельмі рады, бо зараз крышачку хворы. А абяцанне трэ' трымаць, а то дарагі сусвет пакрыўдзіцца, што будзе вельмі крыўдна :vv:

-----

Крышачку перапрашаю за магчымыя абдрукоўкі. Аўтар вельмі лянівы а палове на другую ўсё гэта 'шчэ раз вычытваць.

"Жанчына мора" паводле Ібсэна Магіўскага драмтэатру мне спадабалася. Гляджу пасля спектакля звесткі, тое-сёе. Раптоўна знахожду звесткі, што гэтыя паказы спектакляў у Мінску - апошнія для спектакляў увогуле.
Сяджу такі я, уражаны такімі нечаканымі звесткамі, капаю далей, знаходжу сумную нагоду (сыход з тэатра Саулюса Варнас ды Івана Труса). Заўважаю ў афішу на снежань "Смага й голад" - таксама апошні паказ. Пасля ваганняў, вырашаю ехаць. "Скарыну" ды іншае я прапусціў незваротна - чаму б не паспрабаваць пабачыць рэшткі раскошы?..

Лірічнае адстуленне.
Гэтак сталася, што жыву я стала ў Мінску, бабуля ў Рудзенску, другая ў Вілейцы, і нагоды вандраваць нейк ніяк не знаходзіцца. Бабуліна хата ў Рудзенске чакае амаль кожныя выходныя (пра лета прамаўчу, там гарод), разам з бабуляй, коткай і хатай дзяцінства.
Таму асабліва шмат я па Беларусі не ездзіў. Разам з сястрою былі ў Гародне, Віцебску, Оршы, Гомелі. Але досведу вандровак у адзінотку ў мяне не было. То бок Магілёў стаў першым каменьчыкам.


Што ж, 12 снежня. У Мінску трэці дзень гасцюе Гомельскі моладзевы тэатр, і менавіта паказаны ў гэты дзень "Метад" пасля атрымае нацпрэмію. Але я накіроўваюся ў Магілёў.
Я часам рэтраград, і майго тэлефона гэта таксама датычыць. Браў з сабою "лічбамыльніцу", але яна даволі блага здымае ў цемры, таму не бачу асаблівага сэнсу дадаваць сюды фотаздымкі.
Калі абіраць паміж цягніком ды маршруткай/аўтобусам, я абіраю цягнік. Менавіта з пункту гледжання камфорту, і не толькі знешняга, як унутранага. Мажлівасць крыху прайсціся, вольна пад'есці, чытаць — мне гэта крыху істотна.
Гэта я да чаго кажу. Ранішні цягнік да Магілёва ходзіць толькі па няцотных. І хоць лагічным, здавалася б, было паехаць 2 гадзіны на маршрутцы, - я паехаў электрычкамі, і не шкадую :) Прасцей звычайна праз Асіповічы; але ў той дзень адмянілі зручную электрычку ад Мінска, і трэ' было адэязджаць раней і 2 гадзіны чакаць дызеля. Таму я пасля ваганняў паехаў праз Оршу: 4 гадзіны да Оршы, 35 хвілін чакання дызелю і амаль 2 гадзіны да Магілёва, з прыбыццём каля 17 гадзін.
Я быў неўзабаве пасля лёгкай хваробы, таму крыху хваляваўся. А тут яшчэ электрычка: спачатку зайшоў, і здаецца ж цёпла. А паехалі, і нешта халадзець пачало, а я 'шчэ й пацею часам моцна, і пасля вуліцы мне нешта золка. Нават ужо пачаў сябе ў думках дакараць за нейкую бязглуздзіцу, што трэ' было можа й ехаць Штадлерам да Оршы, там хоць цяплей павінна быць. Але пасля ацяпленне ўсё ж улучылі, і настрой мой палепшаў. Даведка: мой настрой часам моцна залежыць ад ежы і цеплыні, без іх я магу станавіцца злы й буркатлівы. Калі падсумоўваць пра ацяпленне, то я, здаецца, зразумеў канцэпцыю: прывесці цёплую электрычку, сагрэць, адключыць ацяпленне; даць вагоны астыць гадзінку дзесь, пасля зноў натапіць гадзіну, і г.д То бок тапілі ў ваколіцах Мінска, Барысава й Оршы. Які нядобры такое прыдумаў?.. Я б яго самого пасадзіў бы дзень ў такіх умовах ездзіць, нягоднага :attr:
Прыехаў на знаёмы вакзал Оршы, крыгу пагуляў па "астраўку" сярод чыгуначных каляінаў, паглядзеў на прыбыццё дызелю з Магілёва. Ён чамусьці прыйшоў з адваротнага боку, чым я чакаў яго, але паехаў пасля ў слушным накірунку. Пасля паглядзеў мапу, і аказалася, што цягнік па Оршы робіць круг праз розныя прыпынкі; цікава, аднім словам. У дызелю я ехаў упершыню, цікава. Ацяплялі гэтак жа. Пасля электрычак прыемна здзіўляе размяшчэнне месцаў 3+2 замест 3+3, а вось крыху ніжэйшыя сядзенні пазітыву мне дадалі меней.
Тым не менш, да Магілёва мы прыехалі дакладна ў час, то бок 16.58. Усюдіісны мой тэрмас ужо значненька спусцеў, а п'есу Эжэна Іанэску я як раз паспеў паволі й удумліва прачытаць. Усё складвалася паводле задумы.

Пра кантралёраў білетаў.
Калі ў ваколіцах Мінска і ўвогуле па Міншчыне квіткі на праезд сурова правяраюць, то чым далей ад цэнтру краіны, тым цікавей й чалавечней. Каля Талачыну праз вагоны пачала хадзіць жанчына-кантралёр і пыталася, капу трэба прадаць квіток. Усё ж, зразумела, на кожным прыпынку касу не зробіш; але ўсё же такі чалавечны падыход вельмі прыемны, менавіта з пачаткам з запытам да сумлення, што квіток трэба набываць, а не з патрабавання, а не пасля ўжо правановы набыць. У дызелю было штось падобнае, толькі пасля адпраўлення квіткі ва ўсіх праверылі, але далей, зноў жа, толькі жаданне пасажыра набыць квіток прыпыняла рух супрацоўніц чыгункі; а вось фармальная праверкі наяўнасці квіткоў ува ўсіх ужо не рабілі.

Пра краявіды.
Па напрамку Мінск-Орша, калі не лічыць лясоў/палёў, у вакно гдядзець збольшага сумна. Шмат нейкіх заводзікаў, але нейкі разбураны ці хаця б напаўразбураны выгляд у большасці. Пэўная шэрань і зморчнасць краявіду. Шмат у якіх пасёлках відавочныя праблемы з дарогамі, і часта людзям прыходзілася прабірацца праз гразь. Дарэчы, шмат людзей ў Мінска выходзіла на прыпынку "Новае жыццё" :) Я лічу, штосьці ў гэтым ёсць... Пра надвор'е: снег дзесь яшчэ быў, дзесь не. Такое крыху марознае надвор'е пасля адлігі.
А вось напрамак Орша-Магілёў здзіўляе пасля аршанскага напрамку кантрастамі. Не навіна, што там знаходзіцца Копысь, а разам з ёй яшчэ Александрына, вакол якіх, на мой погляд, нездаровае цікавасць некаторых асоб, якія не заўсёды адрозніваюць асабістае ад службовага, ды яшчэ надзелены немаленькай уладаю. Сумна ўсё гэта. І пасля суровых пейзажаў на працягу 4 гадзін ў электрычцы ваколіцы Оршы ў напрамку Магілёва выглядаюць крыху... дзіўна. Усё незвычайна прыбранае, адбудаванае што толькі магчыма. Мне запомніўся нейкі вялікі спартовы комплекс. Ага, во-во. Пасёлкі-гарадкі-аграгарадкі, і тут такое. Выглядае як паралельная рэальнасць, крывое люстырка. Здаецца, што гразь адсюль узялі і... параскідалі па іншых месцах, каб не згубілася дарэмна. Сумна. І нейкі абсурд. Дарожны знак, паказальнік у накірунку Оршы. Орша напісана толькі па-беларуску, затое нейкая Александрына - яшчэ прадублявалі па-ангельску, ды яшчэ на ўсякі выпадак яшчэ буйнейшым шрыфтам.
Мне прыгадваецца чыёсьці выказванне з крытыкаў, што ў нас амаль/фактычна знікла сатыра. Боязня смяяцца й высмейваць?!.

Што ж, вернемся да мэты вандроўкі. На гадзінніку 17.00, я ўпэўненым крокам рушу да прыпынку, каб улезці ў аўтобус. Запытваюся ў іншага чалавека пра кошт талончыка, мне з яўным здзіўленнем ў голасе й на твары адказваюць. Аўтобус добра запоўнены людзьмі; кандуктарка гучным голасам запытвае: "А што на задняй пляцовачцы?" Гэх, напаўзабытыя ўспаміны, бо кандуктараў з Мінска прыбралі, але сістэму продажу талончыкаў увогуле не палепшылі. Узгадваецца, як у аўтобусе, які ішоз па ўскраінах Лошыцы, стала ехалі двое рэвізораў, амаль на кожным прыпынку не ветліва старачаюцы людзей ля дзвярэй суровым пытаннем пра аплату, а кіроўца доўга прастойваў на прыпынках. Дрэнь й паскудства, дурная работа, а не інаваццыі, цьху.
Выходжу на прыпынку ля кінатэатра "Чырвоная зорка", бадзёрым крокам з выглядам ўпэўненага мясцовага, толькі зрэдчас паглядваючы на мапу, рухаюся да сталовай. Дарэчы, раю, цудоўная магчымаць у працоўныя дні пад'есці. Мне каштавала штось каля 2 рублёй і 40 капеек. У гэты момант я зразумеў, як майму універсітэту патрэбна падобная добрая сталовая, а не "абы што" накшталт цеснага буфета на нулявым паверсе з аднаразовым посудам. Гэх...
Да 18 гадзін (час закрыцця сталовай) я паспеў загадзя, але ўсё роўна за якія 5 хвілін заглынуў усё і рушыў далей. Спектакль пачынаўся ў 18.30, але каля 18 гадзін я дамовіўся, каб мне падвезлі адну кніжачку да будынка тэатра. Але хацелася магніцік :-D, і я рушыў да плошчы, дзе ратуша й музеі. На сваім шляху зазірнуў у кніжны магазін, дзе на мяне вялікімі здзіўленым вачамі паглядзелі пасля запыту пра сувеніры. Музеі на плошчы ўсе аказаліся ўжо зачыненымі і цёмнымі. Ратуша павінна была б працаваць да 18, але апошніх турыстаў прымае да 17.30 - відавочна, цікавых не было. Плошча, дарэчы, была прыгожа аздоблена ілюмінацыяй ды светлавымі фігуркамі; але часу пасля спектакля ў мяне было значна больш, чым да яго. Таму рушыў да музея этнаграфіі (ён ля самага драмтэатру) - таксама зачынена, але насупраць - о, дзіва! - мастацкі магазін з сувенірамі, які якра ззяе і заахвочвае падысці. Набыў магніцік, тут як раз яшчэ падзвелі кнігу. 18 гадзін, усё зроблена, можна ісці ў тэатр.

-----

Гэта ўжо тэмы тэатраў і вандровак не датычыць, але занатую.
Неяк пасля чытання літаратуры (мастацкай, зразумела) збольшага па-беларуску пісаць й размаўляці значна лягчей. Але з пісаннем складанасці, то бок наркамаўка і тарашкевіца. Паколькі вычыўся я, зразумела, наркамаўцы, стала і натуральней карыстацца ёйй. Але ўсё ж шэраг кніг на тарашкевіцы (той же цудоўны пераклад Аляксея Знаткевіча "Палёта над гняздом зязюлі") робяць сваю справу, і хочацца ўстайляць элементы тарашкевіцы ў ліст/прамову/допіс таксама. Але ж фармальных яе правілай я дакладна не ведаю (дый, калі меркаваць па прачытаным, у розных людзей ёсць пэўныя адрозненні ў поглядах на яе; калі працягваць спасылкамі на творы, то "Бойня №5, ці Крыжовы паход дзетак" Ванэгута ў перакладзе Паўла Касьцюкевіча ёсць для мяне выразным прыкладам больш "жорсткай" тарашкевіцы, гэтак жа як начынанае эсэ Мілаша "Скуты розум").
Мабыць, трэ' ўсё ж прачытаць нейкія правілы. Але як знайсці "правільную" тарашкевіцу? :D :yogi:

-----

***
працяг будзе :)

@темы: тэатральныя вандроўкі, театр, мысли вслух, могилевский драмтеатр, мнение, жажда и голод, вандроўкі, Я, Саулюс Варнас, Могилев

00:37 

АСЯ-ЯСА
puisque ces mystères nous dépassent feignons d’en être l’organisateur (с) Jean Cocteau
Читаю свои стихи 2008 года и думаю: пестец, я гений. :laugh:

@темы: Воспоминания, Жызня, Мысли вслух, Творчество

23:28 

Даниэль де Сант-Этьен
Stop the World – I Want to Get Off (с)
В честь того, что у нас потеплело с -20 до -11, решил пренебречь не самым лучшим самочувствием и поехать на тренировку. Не жалею. И позанимался весьма неплохо, и просто пообщался с моими любимыми бархатными носиками.

А Звёздочка сегодня была удивлена. У нас вокруг конюшни снег, и он из-за мороза и подо мной довольно громко хрустит, так а уж хруст, который издаёт лошадь, тем более слышен очень отчётливо. Ну вот, вывожу я Звёздочку из конюшни, веду к манежу, а она идёт, слышит хруст и очень явно недоумевает. Глаза круглые-круглые, косится по сторонам, ушами поводит... В общем, если вам кажется, что выражение морд у лошадей особо не меняется и не отражает никакие эмоции, то вам кажется.

Так что дохрустели мы такие непонимающие и настороженные до манежа, отзанимались, пошагали, похрустели обратно. Всё с тем же недоумением. Потому что ну как же, раньше на улице не хрустело, и в манеже не хрустело, вообще нигде не хрустело, а теперь хрустит, да ещё и громко.

А снег в свете фонарей искрится, вдаль уходит кусок ещё не застроенного поля, в конце которого что-то тепло светится, а прямо над конюшней луна, огромная-огромная и яркая.

Всё-таки я очень люблю это место. Лошадей, тишину, людей, связанных вместе общим интересом и даже любовью. В такие моменты я понимаю, что моё решение начать заниматься конным спортом было совершенно правильным.

@темы: Коники, Мысли вслух

23:10 

Вынес из боя тайное знание — впереди по маршруту будет что-то вкусное. © Годвилль

M.Kai
Все не так плохо, как хотелось бы... 。。。 //未来、悲しみが終わる場所。
Сегодня неплохо погонял в Зельду, прошел несколько побочных квестов и победил лже-Ганона огня. Это если коротко. Более подробно.
Добил апгрейды своего дома в Хатено, полностью выкупил всё что только можно было. Теперь у меня есть полностью оформленный дом. Единственно, что было бы лучше, если бы там было побольше стендов, а то по три штуки - это мало, конечно.
Потом я наконец-то нашел третье древнее ядро и полностью проапгрейдил свой камень шиика. Ура, теперь стазис может останавливать и монстров тоже, надо будет испытать!
Прошел квест по Ва-Рудании, второе Чудище из четырёх возвращено в руки добра! А Линк получил новую способность, это приятно. Плюс я добил количество сердец до 10 и энергии теперь два полных круга. Что пойти третье Чудище зачищать что ли? Только куда? Те места у меня даже не разведаны и закрыты на карте. Хммм...



Игры
Появилась бета-версия мультиплеерной модификации для The Elder Scrolls V: Skyrim
Игроков Fallout 76, которых застанут в секретной локации разработчиков, забанят
Фильмы об играх
The Queen's Golden Wii Has Been Found
Неправильные игровые срачи

じゃね!

@темы: Для памяти, Увлечения, Мысли вслух, Игры, ссылки

Загрузка...
главная

© 2002 — 2019 ООО «Дайри.ру»